МОВА. Незвычайны арт-аб'ект усталёўваюць у Брэсце

140 просмотров 0 комментариев

Мастацкая інсталяцыя з вялiкiх лiтар на Набярэжнай Скарыны побач з Савецкай утварае слова «МОВА».

Автор фото: Алег ПАЛIШЧУК

«Праект закліканы папулярызаваць родную мову, па-новаму раскрыць семантыку беларускага слова з дапамогай арт-аб'ектаў. Яго ўнікальнасць – у спалучэнні ўтылітарнай і мастацкай функцый трохмерных інсталяцый. Асобна варта адзначыць вялікі турыстычны патэнцыял праекта для ўсіх гарадоў, дзе кампазіцыі будуць усталяваныя», – адзначаюць ініцыятары.

Iнсталяцыя, паводле iдэi, павiнна зрабiцца месцам адпачынку, бо яе фiгуры – гэта фактычна вулічная мэбля. Аўтар яе – беларускі скульптар Павел Вайніцкі. З’явіцца «МОВА» таксама ў iншых вялiкiх гарадах Беларусi.

«Чорны і чырвоны – базавыя колеры кожнага з арт-аб’ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах. Астатнія адценні абсалютна розныя – яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёна. Усе колеры выбраны невыпадкова – пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей – напрыклад, прыродных: зелянiна паркаў Гомельшчыны, шэрань палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», – тлумачыць скульптар.

Для інсталяцыі ў Брэсце выбралi спалучэнне зялёнага, адценняў сіняга, чырвонага і чорнага.

Праект падтрымлiвае адзiн з айчынных мабiльных аператараў.

Служба iнфармацыi "БВ"

Четверг , 09 Июля , 2020   21 : 19
Лента новостей
Опрос